Дзмітры Пятровіч. Фота zviazda.by.

Інфармацыю пра смерць творцы пацвердзілі яго калегі. Дзмітры Леанідавіч памёр 24 лістапада. У гэты ж дзень ад каронавіруса памерла яго маці.

Паэт, бард, публіцыст, перакладчык Дзмітры Пятровіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў Заслаўі. Скончыў Мінскае педвучыішча, музычна-педагагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага (цяпер БДПУ імя Танка) і філфак гэтай установы. Аўтар песень, кніг паэзіі і прозы. Паракладаў на беларускую мову вершы рускіх і нямецкіх паэтаў.

Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Дзмітры Пятровіч не аднойчы бываў на творчых сустрэчах у нашым рэгіёне. З песнямі і вершамі выступаў у бібліятэцы ў Маладзечне, у школах у Ільі і ў пасёлку Партызанскім, на Вілейшчыне.

• Текст доступен на языке: Русский