Фота portalus.ru.

Парадак прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання рэгулюе глава 32 Падатковага кодэкса (ПК).

Паводле часткі другой пункта 2 артыкула 327 ПК арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што прынялі рашэнне аб прымяненні ад 1 студзеня 2021 года спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, павінны ў перыяд ад 1 кастрычніка да 31 снежня 2020 года прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік адпаведнае паведамленне.

Форма паведамлення аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання ўстаноўленая ў дадатку №36 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах ад 3 студзеня 2019 года №2.

Перайсці на прымяненне спрошчанай сістэмы ад 1 студзеня маюць права:

  • арганізацыі, у якіх колькасць работнікаў у сярэднім за першыя дзевяць месяцаў 2020 года не перавышае 100 чалавек і валавая выручка нарастаючым вынікам за гэты ж перыяд складае не больш за 1 538 843 рублёў.
  • індывідуальныя прадпрымальнік, у якіх валавая выручка нарастаючым вынікам за першыя дзевяць месяцаў 2020 года складае не больш за 330 750 рублёў.

Звяртаем увагу плацельшчыкаў, што для дзейнічаючых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў пераход на спрошчаную сістэму падаткаабкладання магчымы толькі з пачатку каляндарнага года (п. 1, арт. 327 ПК).

Суб’екты гаспадарання, якія плануюць зарэгістравацца ў 2021 годзе з мэтай здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці, таксама будуць мець права на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ад дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі пры ўмове, што спісачная колькасць работнікаў арганізацыі не будзе перавышаць 100 чалавек. Зноў зарэгістраваныя плацельшчыкі павінны прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на улік адпаведныя паведамленні цягам 20 рабочых дзён ад дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі (п.3, арт. 327 ПК).