Фота Настассі УТКІНАЙ.

З даходаў, якія вы атрымліваеце ад здачы фізічным асобам жылля на доўгі тэрмін, вам неабходна сплачваць падаходны падатак (падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 197 Падатковага кодэкса).

Па агульным правіле вам патрэбна плаціць падатак у фіксаванай суме (частка 1 пункта 1 артыкула 221 ПК). Фіксаваныя стаўкі падатка прыведзеныя ў дадатку 2 да ПК. Аднак абласныя (Мінскі гарадскі) Саветы дэпутатаў могуць зменшыць агульныя стаўкі па асобных населеных пунктах або канкрэтным месцы размяшчэння жылля (падп.1.1, п. 1, арт. 221 ПК).

Звяртаем вашу ўвагу. Не патрэбна сплачваць падатак, калі вы здаяце жыллё:

  • маладым спецыялістам, маладым рабочым або служачым (ч. 1, п. 52, арт. 208 ПК)
  • арганізацыі або прадпрымальніку. У гэтым выпадку падатак утрымае з вашага даходу і пералічыць у бюджэт арандатар памяшкання (п. 1, ч. 1, п. 4, арт. 216 ПК).

Упершыню падатак неабходна сплаціць на наступны дзень пасля таго, як засялілі жыльцоў. Няважна, ці аформілі вы дагавор належным чынам, ці зарэгістравалі яго. Падатак усё роўна абавязкова патрэбна сплаціць (ч. 2, падп. 1.2, п. 1, арт. 216 ПК, падп. 1.7, п. 1 Указа ад 04.08.2006 №497).

Падатак неабходна плаціць штомесяц не пазней за 1 чысло за бягучы месяц. Напрыклад, за лістапад падатак плаціцца не пазней за 1 лістапада. Калі стаўкі мяняюцца ў гэтым месяцы, падатак пералічваецца ў наступным (ч. 1, падп. 1.2, п. 1, арт. 215 ПК).

Калі вы атрымалі даход ад здачы ў наём жылля па дагаворы, які заключаны не ад першага чысла або скасаваны не апошнім чыслом месяца, то падатак разлічваецца прапарцыйна колькасці дзён здачы жылля ў такім месяцы (п. 2, арт. 221 ПК).

Парадак сплачвання падаходнага падатку ў фіксаваных сумах

Стаўкі падатка можна паглядзець на сайце Міністэрства па падатках і зборах: nalog.gov.by / Падаткаабкладанне фізічных асобаў / Падаткі і зборы, сплачваемыя фізічнымі асобамі / Здача жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў ў найм (арэнду) / Стаўкі падаходнага падатка з фізічных асобаў у фіксаваных сумах / Мінская вобласць.

Для сплаты сумы падатка неабходна ведаць свой уліковы нумар і банкаўскія рэквізіты для аплаты.

Уліковы нумар: nalog.gov.by / Звесткі пра бізнес-партнёра / Пошук звестак з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў, якія не з’яўляюцца падатковай таямніцай.

Банкаўскія рэквізіты для аплаты:

ДУ  МФ РБ па Мінскай вобл. р/р   BY87AKBB36006220000150000000 ААТ «АСБ «Беларусбанк» г. Мінск код банка AKBBBY2X, УНП 600537220

Звесткі для запаўнення плацёжных дакументаў у мясцовы бюджэт

  Код плацяжа                     Найменне плацяжу
Раздзел Падраздзел
01 07 Падаходны падатак з фізічных асобаў у фі5ксаваных сумах (г. зн. прызначэнне плацяжу 0107)