Пра гэта карэспандэнту расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Мужчына, жыхар вёскі Клоўсі, знік 21 лістапада. Яго шукала Вілейская міліцыя.

– Зніклага знайшлі 24 лістапада, увечары, – расказаў Мікалай Мягкоў. – Ён памёр. Цела без бачных прыкмет крымінальнай смерці знайшлі на ўездзе ў Маладзечна. Для ўстанаўлення прычыны смерці правядуць экспертызу.

• Текст доступен на языке: Русский