Пра гэта паведамляе суполка ПВА «Анёл».
Зніклага завуць Артур Мікалаевіч Лявуцін. Яму 18 год. 25 лістапада, каля 19.00, хлопец выйшаў з санаторыя «Сасновы Бор», што ў Радашкавічах. Да сёння яго месцазнаходжанне невядомае.
Рост зніклага – 176 сантыметраў, худы, цёмныя вочы і валасы. Быў у цёмнай куртцы.
Каму вядома пра месцазнаходжанне зніклага, адгукніцеся па тэлефонах, пазначаных на здымку.
• Текст доступен на языке: Русский