Паводле сайта pogoda.by у выхадныя ў гарадах рэгіёна пойдзе снег. Таксама прагназуюць невялікі мароз ноччу, вечарам і раніцай.

У суботу, 28 лістапада, снег будзе ісці ўвесь дзень. Будзе воблачна. Удзень – каля нуля. Вечарам, раніцай і ноччу – да мінус двух.

Снежна і марозна будзе і ў нядзелю, 29 лістапада. Снег пройдзе ноччу, удзень і ўвечары. Тэмпература паветра – ноччу – мінус 1-3, раніцай – да чатырох градусаў марозу. Удзень і ўвеячары – да мінус двух.

 

• Текст доступен на языке: Русский