Чытач «Рэгіянальнай газеты» падзяліўся лістом, які даслалі яму з савета грамадскага пункта аховы правапарадку аднаго з маладзечанскіх мікрараёнаў.
— Мне яго нават не ў скрыню кінулі, а ў дзверы кватэры запхалі, — расказаў нам чытач.
Магчыма, гэта звязана з парушэннем артыкула 23.34 КаАП.
Чытаць яшчэ: Міліцыя рэгіёна заклікала ўступаць у народныя дружыны. Разбіраемся, што такое дружына і дружыннікі
Ліст, які даслалі нашаму чытачу падпісаны Д.А. Ганчаром. Верагодна, гэта Дзмітры Аляксандравіч Ганчар — дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пасяджэнне павінна адбыцца сёння, 26 лістапада ў 18:00, па адрасе вул. Францішка Скарыны 19. Там знаходзяцца крама па рамонце тэхнікі, крама насення і інтэрнат «Камунальніка».
Што такое савет грамадскага пункта аховы правапарадку
Саветы грамадскіх пунктаў — арганізацыйная форма аб’яднання намаганняў добраахвотных дружын, арганізацый і грамадзян у дзейнасці па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў.
Рашэння аб стварэнні і скасаванні саветаў грамадскіх пунктаў, зацвярджэнні іх персанальнага складу прымаюцца адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Саветы займаюцца вывучэннем стану правапарадку на тэрыторыі гэтага савету, каардынуюць працу асоб у савеце і інш.
Вядома, што на 2018 год у Маладзечанскім раёне працавалі 18 саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.