Ліст Аляксандру Махоціну.

У рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» чытач даслалі ліст ад савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

Гэты ліст адрасаваны Аляксандру Махоціну.

Цікава, што Махоціна запрасілі на пасяджэнне ў 11:00 26 лістапада. Аднак Аляксандр Махоцін у гэты час адбывае адміністрацыйны арышт у Маладзечанскім ІЧУ.

Мы пісалі пра суд над Аляксандрам Махоціным. Яго затрымалі 15 лістапада пасля жалобнага шэсця памяці Рамана Бандарэнкі. Махоціна пакаралі 12 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго павінны вызваліць толькі ў пятніцу, 27 лістапада.

Ліст падпісаны старшынёй Цюрлеўскага сельвыканкама Уладзімірам Аляксеевічам Кушнярэвічам.

***

Такі ж ліст атрымаў яшчэ адзін маладзечанец.

Чытайце яшчэ: Маладзечанца клічуць на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Расказваем, што гэта