Фота obyektiv.press.

Гэты год стаў настолькі непрадказальным, што хочацца верыць: у новым годзе ўсё дакладна будзе лепш.

Але ёсць людзі, якія зрабілі ў 2020 годзе яркія і патрэбныя рэчы. Мы лічым сваім абавязкам падзякаваць за іх працу. Традыцыйна мы ладзім акцыю «Асоба года», у якой вызначаем разам з чытачамі тых, хто найбольш адзначыўся ў розных галінах цягам года.

Фармат акцыі такі. Мы прапануем герояў публікацый, пра якіх пісалі цягам года. Запрашаем чытачоў унесці свае прапановы, якімі імёнамі папоўніць спіс. Канчатковы спіс вывесім на сайце rh.by 11 снежня. Галасаванне за пераможцу намінацыі «Выбар чытачоў» будзе працаваць ад 11 да 28 снежня. 29 снежня мы апублікуем вынікі акцыі.

У межах акцыі пераможцу і тытул «Асоба года», а таксама пераможцаў у намінацыях «Учынак года» і «Натхненне года» абірае рэдакцыя. Па выніках галасавання на сайце rh.by чытачы вызначаюць пераможцаў намінацыі «Выбар чытачоў».

Вы можаце даслаць прапанову сваёй кандыдатуры, якая будзе ўдзельнічаць у конкурсе да 10 снежня. Дасылайце прапановы на адрас regionnews@rh.by.

Спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду «Асоба года 2020»

Маладзечна

  • Гурт «Партызаны» за музычную нястомнасць.
  • «Адукацыйны цэнтр «Адкрытая прастора» за развіццё адукацыі.
  • Андрэй Мікульчык за прасоўванне оперы ў Маладзечне.
  • Ганна Сафонава за садзейнічанне экалогіі.
  • Аляксандр Бажко за клопат пра псіхічнае здароўе.
  • Ірына Тархан за нястомны актывізм.
  • Дзмітры Асанаў за перамогі.
  • Людміла Пашчук за сумленне.
  • Аляксандр Грымаць за сумленную дэпутацкую працу.
  • Канстанцін Чыкалаў за адданую валанцёрскую працу.
  • Ірына Багамолава за захаванне гісторыі горада.
  • Юры Крывенькі за адданае кіраўніцтва тэатрам.
  • Аляксей Кудзін за сілу духу.

Вілейка

  • Ларыса Якавюк за клопат аб экалогіі.
  • Ігар Кіцікаў за нястомнасць.
  • Вольга Шостак за грамадзянскую пазіцыю.

Валожын

  • Васіль Грынь і іншыя гаспадары аграсядзіб за дапамогу медыкам.

Смаргонь

  • Таццяна Васілеўская за творчае выхаванне дзяцей.
  • Эдзіта Бранцэвіч за захаванне беларускай культуры для дзяцей.
  • Алена Гіль за арганізацыю дапамогі медыкам.

Астравец

  • Аляксандр Дарашэвіч за экалагічную пільнасць.

Мядзел

  • Эдуард Вайцяховіч за прадпрымальніцтва падчас пандэміі.

Ашмяны

  • Аляксей Лукашэвіч за захаванне беларускай культуры ў Маскве.

У 2019 годзе ў конкурсе «Асоба года» пераможцам стаў спартсмен з Вілейкі Іван Літвіновіч. На кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Токіа Літвіновіч у складзе беларускай зборнай атрымаў акрамя сярэбранага медаля спецыяльны прыз за лепшую тэхніку і алімпійскую ліцэнзію.

У намінацыі «Учынак года» пераможцамі сталі валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».

У намінацыі «Натхненне года» перамагла выхавальнік беларускамоўнай групы садка №8 у Смаргоні Эдзіта Бранцэвіч.

У намінацыі «Выбар чытачоў» перамагла Ірына Тархан за прасоўванне актывізму і згуртаванне супольнасці.

У 2018 годзе «Прыз глядацкіх сімпатый» узялі Ганна Холад і Валянціна Сідоркіна.

«Адкрыццё года» – Алег Куралесаў. «Натхненнем года» сталі Іван Дурэйка і Міхаіл Міхалевіч. «Учынак года» атрымаў калектыў Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

2017 год. Асобамі года сталі Алена і Ігар Крэйнісы з Валожыншчыны, якія стварылі прытулак для жывёл. Узнагароду «Натхненне года» ўзяў мастак Базіната. «Учынак года» атрымаў Аляксандр Дарашэвіч з Астравеччыны, арганізатар прыборкі Сарачанскіх азёраў на Астравеччыне, падчас якой вывезлі 2 500 літраў смецця. У намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» пераможцу выбіралі праз галасаванне. Першынство атрымала віляйчанка Жанна Гардынец.

2016 год. Асобай года стала арганізатар «Жывой бібліятэкі» ў Маладзечне Юлія Мароз. Рэдакцыя вырашыла заснаваць дадаткова дзве намінацыі – «Натхненне года», якую атрымаў невідушчы спявак Данік Савеня і «Учынак года», якім назвалі Адама Мальдзіса.

Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі.

Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Маладзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця.