Пра гэта нам паведамілі валанцёры атрада «Анёл».
18-гадовы Артур Лявуцін, жыхар Мядзела, 25 лістапада, каля 19.00, выйшаў з санаторыя «Сасновы Бор», што ў Радашкавічах, і знік. Хлопца шукалі валанцёры каля ракі Удранка, на Маладзечаншчыне.
Знайшлі яго ў краме ў Радашкавічах. Спрацавала арыенціроўка. Людзі пазналі хлопца і даставілі на месца пошукаў. З ім усё добра.