
Кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не падоўжыла кантракт семярым супрацоўнікам, піша Tut.by. Усе яны атрымалі адпаведнае апавяшчэнне за подпісам Вадзіма Лакізы, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы. У знак салідарнасці са сваімі калегамі з Інстытута гісторыі звольніліся яшчэ пяцёра навукоўцаў.
Сярод тых, хто звольніўся ў знак салідарнасці, – Уладзімір Тугай – загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар.
У кастрычніку Уладзімір Васільевіч прыязджаў у наш рэгён – у Крэва. Тут ён удзельнічаў у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Крэўскія чытанні».
• Текст доступен на языке: Русский