Сёння на пуцепровадзе.

Як расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза, сёння ў Маладзечне, на пуцепровадзе, адбылося шэсць ДТЗ за гадзіну – ад 9.00 да 10.00.

Прычыны ўсіх здарэнняў – абледзяненне, няправільны выбар хуткасці і дыстанцыі. Сярод складзеных пратаколаў былі і еўрапратаколы – гэта значыць, урон склаў да 800 еўра.

Сённяшнія здарэнні. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский