Аварыя здарылася 27 лістапада, каля 15.30, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

41-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечанскага раёна, на пагрузчыку «Амкадор» на гібкай счэпцы буксіраваў МАЗ. На дзявятым кіламетры аўтадарогі «Краснае-Ілья» ён, выязджаючы з другаснай дарогі, не прапусціў аўтамабіль «Лада Гранта», які ехаў па галоўнай дарозе. Легкавіком кіраваў 39-гадовы жыхар Маладзечаншчыны.

Кіроўца «Лады» атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён быў прышпілены. Абодва кіроўцы – цвярозыя.

Фота з есца аварыі забяспечаныя чытачкай.

• Текст доступен на языке: Русский