Карову ўратавалі. Фота ostrovets.by.

Незвычайную аперацыю па выратаванні каровы правялі астравецкія ратавальнікі. Увечары 26 лістапада, а 16.28 на пульт дыспетчара раённага аддзела надзвычайных сітуацый паступіў званок з просьбай дапамагчы выцягнуць карову з балота паблізу хутара Кланішкі, піша ostrovets.by.

Гаспадары распавялі, што днём навязалі сваю карову з цялём, а тая сарвалася і сышла на балота. Цяля яны выцягнулі самі, а з каровай ўсё аказалася больш складана.

На выклік адправіліся выратавальнікі з Варнянаў.

Выцягнуць карову аказалася не так проста. Аперацыя па выратаванні ўскладнялася тым, што ўжо было цёмна, а жывёла знаходзілася ў цэнтры балота. Да таго ж у работнікаў МНС угразла і машына — прыйшлося выклікаць на дапамогу аддзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада на аб’ектах АЭС.

Сумеснымі намаганнямі карову ўдалося вызваліць з балота. Карова і цяля, не пацярпелі.