26 лістапада, у 13.30, здарылася аварыя ў Маладзечанскім раёне.
24-гадовы мінчанін на «Сітраэн Ксара» ехаў па аўтадарозе «Асавец-Радашкавічы-Гарнякі». Кіроўца няправільна выбраў хуткасць, і на закругленні дарогі ўправа са спускам яго занесла. Машына наехала на бетонную агароджу моста праз водны канал злева па ходзе руху.
У кіроўцы – шматлікія ушыбы. Але яго не шпіталізавалі, паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.
Мужчына быў прышпілены. На аўтамабілі стаялі летнія шыны.
• Текст доступен на языке: Русский