Затрыманне мужчыны на Вялікім Гасцінцы. Фота ад чытача.

29 лістапада ў Маладзечне праходзілі пратэсныя акцыі. Людзям не атрымалася сабрацца ў калону, таму людзі проста шпацыравалі па праспекце.

У 12 гадзін людзі пачалі збірацца ля Чырвонага касцёла. Побач стаялі не менш за тры міліцэйскія машыны (каля Лядовага палаца і на паркоўцы Тройкі). Людзі арганізаваліся ў невялікую групу, сталі каля ўваходу на тэрыторыю касцёла.

Да іх хутка падышлі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Адзін з іх здымаў твары людзей на відэакамеру, яшчэ адзін прасіў людзей разыйсціся. Людзі спрабавалі даведацца, чаму іх нельга стаяць каля касцёла. У выніку, людзі сышлі. Супрацоўнікі засталіся дзяжурыць каля святлафора.

Міліцыянеры патрулявалі тэрыторыю каля гарадскога парка, плошчу. Там жа былі прыпаркаваныя міліцэйскія аўто і характэрны аўтобус з завешанымі вокнамі. Дарэчы, такі ж характэрны мікрааўтобус стаяў і на паркоўцы Тройкі.

Каля 14 гадзін відавочцы паведамілі, што каля галоўнага ўваходу ў парк затрымалі маладога чалавека ў байцы з выявай герба Пагоня. Верагодна, гэта адзінае затрыманне за нядзелю ў Маладзечне.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

Па нашай інфармацыі, у Маладзечне ў розных кропках гораду шпацыравалі дэманстранты.

Пратэстоўцы збіраліся днём у Чысці.

У Чысці. Фота даслалі чытачы.
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)

А вось так у Чысці ўвечары зляпілі бел-чырвона-белых снегавікоў.

А гэта ўжо Вілейка сёння днём.

Фота з суполкі “Это Вилейка, детка”.

Увечары ў Вілейцы сабраліся дэманстранты з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)