Пажар на пілараме.

29 лістапада ў Маладзечанскім раёне здарылася два пажары, паведамляюць у ГРАНС.

У 15.05 галоўны інжынер ААТ «Заскавічы» ў 15:05 паведаміў пра загаранне піларамы ў Заскавічах. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікамі ўстаноўлена, што з-пад даху будынка ідзе дым. Таксама ўстанавілі, што піларама не эксплуатуецца са жніўня. Аховы няма.

Дрэваапрацоўчыя станкі і піламатэрыялы, размешчаныя ўнутры будынка, не пашкоджаныя. Пажар ліквідавалі ў 15-57. Загінулых і пацярпелых няма.

У выніку пажару пашкоджаныя сцены і маёмасць у бытавым памяшканні будынка піларамы. Прычыну пажару высвятляецца. Разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, а менавіта складаванне гаручых матэрыялаў каля печы.

У 18:48 аб загаранні аднапавярховага драўлянага дачнага дома ў вёсцы Сычавічы Граніцкага сельсавета паведамілі па тэлефоне 101. Пажар пашкодзіў перакрыцце на плошчы пяць квадратных метраў, сцены мансарднага паверха.

Пажар на лецішчы.

Прычыну пажару высвятляюць. Як і ў першым выпадку, разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, складаванне гаручых матэрыялаў каля печы.

Пры топцы печы неабходна строга выконваць наступныя правілы пажарнай бяспекі:

  • вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы варта трымаць на адлегласці не менш за паўтары метраў ад печы;
  • ні ў якім разе не выкарыстоўваць пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
  • попел і перагарэлае вуголле заліваць вадой і выкідваць не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў.

У выпадку пажару тэлефанаваць па тэлефонах 101 ці 112.

Фотаздымкі забяспечаныя Марынай Ганчаровай, ГРАНС Маладзечна. 

• Текст доступен на языке: Русский