Летась "Бумеранг дабра" таксама ладзіў акцыю "Дзед Мароз пад прыкрыццём".

Арганізацыя «Бумеранг дабра» ладзіць сёлета навагоднюю акцыю «Дзед Мароз пад прыкрыццём» для дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю.

Дзеці пішуць ліст Дзеду Марозу, дзе пішуць пра сваё пажаданні. Арганізатары размяшчаюць лісты з пажаданнямі на ёлцы ў ГЦ «Спадарожнік». Любы ахвотны можа здзейсніць дзіцячую мару.

падарункі будзе раздаваць Дзед Мароз і Снягурачка ў «Легале» ў «Спадарожніку» і ў забаўляльным цэнтры «Задорынка».

Для ўдзелу ў акцыі трэба да 1 снежня выслаць на пошту bumerangdobramolo@mail.ru імя дзіцяці, узрост, фотаздымак дакумента, які пацвярджае статус дзіцяці, тэлефон бацькоў для сувязі і і тэкст ліста.

Звязацца з арганізатарамі можна па нумары: (8-025) 513-69-80, (8-044) 539-95-59.