Павел Дзянісаў. Фота hockey.by.

Гулец «Дынама-Маладзечна» Павел Дзянісаў падпісаў праўладны ліст спартсменаў.

19-гадовы гулец выступае ў «Дынама-Маладзечна». У гэтым сезоне на яго рахунку 2 ачкі (1 + 1) у 6 матчах Экстралігі. Галоўны трэнер маладзечанскай каманды Канстанцін Кальцоў таксама знаходзіцца сярод падпісантаў.

* * *

Праўладны ліст спартсменаў з’явіўся ў папяровай версіі «Спартыўная Панарама», які выдае Мінспорту. Спачатку пад ім падпісаліся ўсяго пяць спартсменаў. Па словах намесніка міністра спорту Аляксандра Бараўлі, на 29 лістапада гэты ліст падпісалі дзве з паловай тысячы чалавек.

Аўтарам праўладнага ліста, па паведамленнях, Уладзімір Пехцераў — галоўны рэдактар «Спартыўнай Панарамы». Ліст быў напісаны больш за месяц таму і ўвесь гэты час праходзіў узгадненне ў Міністэрстве спорту і Нацыянальным алімпійскім камітэце.

У жніўні беларускія спартсмены арганізавалі Свабоднае аб’яднанне спартсменаў. Ад аб’яднання яны напісалі адкрыты ліст да ўлады, у якім заклікалі правесці новыя выбары і выступілі супраць гвалту. Цяпер пад гэтам лістом больш за 1200 спартсменаў, трэнераў і спартыўных журналістаў.