Святочныя дрэвы можна будзе набыць у чатырох месцах у Вілейцы – на Цэнтральнай плошчы, каля завода «Зеніт», на вуліцы Незалежнасці, каля «Еўраопта», і ў мікрараёне Паўночным, каля «Дабранома». Таксама ялінкі будуць прадавацца ва ўсіх лясніцтвах, расказала намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык. 

Ялінка да метра будзе каштаваць 13 рублёй, ад метра да двух – 17, звыш трох метраў 22 рублі.

Навагодні букет абыдзецца ў сем рублёў.

Будуць прадаваць ялінкі ў кадках, якія можна высадзіць на падворышча каля дома. Такое дрэва да метра вышынёй будзе каштаваць 30 рублёў, ад метра да двух – 40.

• Текст доступен на языке: Русский