Момант з гульні. Фота: прэс-служба «Хіміка» (Светлагорск).

Маладзечанскія футбалісты згулялі ўнічыю са светлагорскім «Хімікам» у першым стыкавым матчы.

Маладзечанцы завяршылі сезон у другой лізе, а цяпер змагаюцца ў стыкавых гульнях з «Хімікам» за выхад у першую лігу. А «Хімік» будзе старацца захаваць прапіску ў першай лізе.

28 лістапада ў Светлагорску каманды правялі безгалевую сустрэчу, таму ўсё будзе вырашацца на маладзечанскім стадыёне ў гэтую суботу.

5 снежня маладзечанцы правядуць апошнюю гульню ў гэтым годзе. Матч адбудзецца ў Маладзечне супраць светлагорскага «Хіміка».

Нагадаем, па выніках сезона маладзечанцы занялі трэцяе месца ў другой лізе.