Снег у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра тое, што мяцеліцу абяцаюць сёння ўдзень на Маладзечаншчыне, паведамляе pogoda.by.

У аўторак, 1 снежня, ноччу і раніцай снег. Слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за чатыры градусы марозу.

У сераду, 2 снежня, ноччу і раніцай – мінус тры-пяць, удзень і ўвечары – мінус два-чатыры. Снег – удзень і ўвечары.

Прыблізна такая ж тэмпература ў чацвер. Праўда, без снегу.

Ноччу ў пятніцу – ужо магчымы дождж. Тэмпература ноччу і раніцай – мінус тры-пяць. Днём – каля нуля. Увечары – плюс два.

У выхадныя – адліга, дождж.

• Текст доступен на языке: Русский