Фота kirov-portal.ru.

Нягледзячы на неспрыяльную эпідсітуацыю, дзеці ў школах і садках Вілейшчыны без навагодніх ранішнікаў сёлета не застануцца. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ва ўпраўленні адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

– Мы не будзем пазбаўляць дзяцей права на свята. Але трэба добра прадумаць іншы фармат. Магчыма, ранішнікі мусім правесці без бацькоў, каб не ствараць вялікай масавасці. Будзем выконваць усе меры бяспекі. А ранішнікі запішам на відэа, сфатаграфуем. Фотаздымкі і відэаролікі выкладзем на сайтах устаноў адукацыі. І бацькі змогуць паглядзець на сваіх дзяцей, – расказаў начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Пуцэйка.

• Текст доступен на языке: Русский