Затрыманне мужчыны на Вялікім Гасцінцы. Фота ад чытача.

У нядзелю, 29 лістапада, у Маладзечне міліцыянеры затрымалі мужчыну ў байцы з выявай герба Пагоня на вуліцы Вялікі Гасцінец. Пасля гутаркі яго адпусцілі дадому.

Афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук паведаміла «Рэгіянальнай газеце», што маладзечанца даставілі ў аддзяленне міліцыі для прафілактычнай гутаркі. Яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне, пасля яго адпусцілі.

Таксама Крук удакладніла, што ў нядзелю ў Маладзечне нікога не затрымалі па артыкуле 23.34 КаАП.

Чытайце яшчэ: Маладзечна, Вілейка, Чысць. У рэгіёне прайшлі пратэсныя акцыі (Фота, Відэа)