belnovosti.by

Пра гэта карэспандэнту расказаў начальнік ДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў. Прычыны – няправільны выбар хуткасці і невыкананне дыстанцыі.

Так, 28 лістапада, пад Сосенкай, На Вілейшчыне, у ДТЗ трапілі МАЗ, «Таёта» і «Рэно Докер». Кіроўца «Таёты», жыхар Плешчаніцаў, ехаў з боку Сосенкі і невядома чаму, сутыкнуўся з «Рэно Докер», якім кіраваў жыхар Мядзельшчыны.

З-за сутыкнення «Рэно» выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з МАЗам. Кіроўцаў не шпіталізавалі.

Дзяржаўтаінспекцыя Вілейкі нагадвае, што ад 1 снежня на аўтамабілях павінны стаяць зімовыя шыны. Таксама работнікі ДАІ звяртаюцца да грамадзян: памятайце, што нецвярозы кіроўца на дарозе – гэта небяспека для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Калі вы бачыце на дарозе нецвярозых кіроўцаў ці нецвярозых пешаходаў, тэлефануйце 102.

На пуцепровадзе ў Маладзечне адбылося шэсць ДТЗ за гадзіну. Прычына – абледзяненне дарогі (Фота)

• Текст доступен на языке: Русский