Чыгуначны вакзал у Маладзечне 29 лістапада, каля 10.00.

У нядзелю, 29 лістапада, каля 10.00, чытачы паведамілі нам, што пасажыраў не пускаюць у будынак чыгуначнага вакзала ў Маладзечне. 

Пра гэта ж паведамлялі падпісанты маладзечанскай суполкі «Укантакце». Адзначалі, што прычына у магчымым замініраванні будынка.

Сёння з пытаннем пра замініраванне мы звярнуліся ў Маладзечанскі РАУС. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Юлія Крук, паведамленняў пра замініраванне чыгуначнага вакзала ў Маладзечне не паступала.

 

• Текст доступен на языке: Русский