Аляксей Кудзін пачас разгона акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксей Кудзін паведаміў у сваім Інстаграме, што знаходзіцца за мяжой. У Беларусі яго аб’явілі ў вышук — ён не з’явіўся ў суд па крымінальнай справе. Яго абвінавачваюць у супраціўленні над супрацоўнікамі ўнутраных органаў.

— Вiтаю Вас, мае шаноўнае спадарства. По вядомых справах я быў вымушаны з’ехаць з роднай краiны. Зараз мне нiхто i нiшто не пагражае. Але усiм сэрцам я побач з тымi, хто змагаецца за сваю незалежнасць i яскравую будучыню. Больш чым 17 гадоў я выходзiў пад сцягам сваёй Дзяржавы. Шмат разоў я уздымаў сцяг на мiжнароднай пляцоўцы, а цяпер вымушаны бегчы ад гэтай сiстэмы. Але я вярнуся ў скорай будучынi больш мацнейшым i з праўдаю у сваiм сэрцы. Жыве Беларусь!!! — напісаў адзінаборца.

Чытайце яшчэ: Адзінаборац Аляксей Кудзін не з’явіўся ў Маладзечанскі суд. Яго аб’явілі ў вышук

Чытайце яшчэ: Ад затрымання да вышуку. Аднаўляем храналогію гісторыі Кудзіна

Чытайце яшчэ: «Стрэлілі ў яго, у грудзіну». Жонка Кудзіна расказала, як сілавікі затрымлівалі адзінаборца ў жніўні

Чытайце яшчэ: «На крымінальнай справе не настойваю». Што казалі ў судзе пацярпелыя сілавікі, калі шукалі Кудзіна

• Текст доступен на языке: Русский