Фота nn.by.

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе грамадзянам Беларусі, якія пераследуецца рэжымам, выдаваць літоўскія нацыянальныя візы бясплатна, паведамляе ru.delfi.lt.

Бясплатна нацыянальныя візы будуць выдавацца грамадзянам Беларусі ў выпадку прадастаўлення матываваных заяў аб неспагнанні падатковага консульскага збору літоўскіх дзяржаўных органаў або зарэгістраваных у Літве няўрадавых арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі. Такі праект пастановы павінен быць разгледжаны на гэтым тыдні на пасяджэнні ўрада.

«Па прычыне гвалту, які ўжываецца ўладамі, і ўчыненых парушэнняў правоў чалавека ў Літву прыбываюць усё больш грамадзян Беларусі», — гаворыцца ў звароце МЗС да ўраду.

Многія з іх у гэты момант прыбываюць у Літву, атрымаўшы асаблівы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі і валодаючы шэнгенскай візай, але, жадаючы законна даўжэй заставацца ў Літве, яны павінны атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы.

МЗС сцвярджае, што да 1 снежня пацярпелыя ад беларускага рэжыму грамадзяне гэтай краіны могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы паводле Пастановы кіраўніка гэтага прадстаўніцтва.

• Текст доступен на языке: Русский