Фота botanichka.ru.

Пра гэта паведамляюць у Смаргонскім доследным лясгасе.

Лясгас плануе рэалізаваць каля чатырох тысяч навагодніх дрэў. У асартыменце кірмашоў традыцыйна будуць ялінкі, хвоі, елкі ў кантэйнерах і навагоднія букеты.

Кошты наступныя

Да аднаго метра – 11 рублёў; ад метра да двух – 13 рублёў.; ад двух да трох – 20. Калі набываць дрэва ва ўпакоўцы, трэба будзе дадаць яшчэ два рублі.

Ялінка ў гаршчку трохгадовая – 16 рублёў, чатырохгадовая – 22 рублі.

Букет навагодні – пяць рублёў.

Дзе можна набыць?

Смаргонскі раён ад 20 да 31 снежня, акрамя 25

Смаргонь, вуліца Камсамольская, 19

Смаргонь, мікрараён Карані

Смаргонь, харчовы рынак

Смаргонь, Усходні мікрараён

Смаргонь, вул. Асланава

вёска Карані, гадавальнік

вёска Арэхаўка (Смаргонскае лясніцтва)

Таксама можна набыць святочныя дрэвы ў лясніцтвах у Крэве, Солах, Вішненеве, Жодзішках.

Ашмянскі раён ад 20 да 30 снежня, акрамя 25

Ашмяны, вулмца Барунская, 49 (каля крамы «Санта 102»)

Ашмяны, плошча 17 верасень (гарадскі сквер)

Ашмяны, вуліца Савецкая, 30 (стаянка каля крамы «Юбілейная»)

Ашмяны, вуліца Чырвонаармейская, 83 (мікрараён Заходні, стаянка каля крамы «Родны кут»)

Ашмяны, вул. Усходняя, ​​29А, каля крамы ТАА «Санта-90»

Ашмяны, вул. Льнозаводская, 44.

Таксама ў аграгарадках Будзёнаўка, Гальшаны, Граўжышкі.

Ялінкі навагоднія ў гаршчках і букеты можна будзе набыць ў лясным гадавальніку і ў двары адміністрацыйнага будынка лясгаса па адрасе: Смаргонь вуліца Камсамольская, 19.

У двары лясгаса таксама можна будзе набыцьнавагоднія дрэвы ва ўпакоўцы.

• Текст доступен на языке: Русский