У адносінах да 27-гадовай жыхаркі Вязыні днямі ўзбудзілі крымінальную справу за махлярства, паведаміў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.
Сёлета ў жніўні яна ўгаварыла сваю знаёмую аднавяскоўку набыць у растэрміноўку тэлевізар за 2 420 рублёў. Фігурантка паабяцала знаёмай, што будзе штомесяц плаціць па растэрміноўцы. Аднак плаціць яна не збіралася. А набыты тэлевізар прадала праз інтэрнэт па нізкім кошце.
25 лістапада яна ўгаварыла іншую знаёмую набыць у растэрміноўку мабільнф тэлефон маркі «Apple iPhone 11 128GB», які каштаваў амаль 2 800 рублёў. Фігурантка адразу ж прадала праз інтэрнэт па заніжаным кошце набыты мабільнік.
На жыхарку Вязыні завялі крымінальную справу па артыкуле 209 крымінальнага кодэкса.
• Текст доступен на языке: Русский