Уладзіслаў Шупенька. Фота "Маладзечанскай газеты".

У Маладзечне прызначылі новага начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, паведамляе «Маладзечанская газета».

Уладзіслаў Шупенька родам з Маладзечна. Шупенька скончыў маладзечанскую школу №11. Адвучыўся па спецыяльнасці «Экспертыза і кіраванне нерухомасцю» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Працаваў вядучым спецыялістам ва ўнітарным прадпрыемстве «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна».

Нагадаем, што аддзел архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама да мая гэтага года ўзначальвала Святлана Хрусталёва. Пасля абавязкі кіраўніка аддзела выконваў Андрэй Шаўцоў.