Ілля Петуноў - справа ў акулярах. Фота harodniaspring.org.

16 верасня пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч абвесціў смаргонцу Іллю Петунову папярэджанне за неналежнае выхаванне свайго непаўнагадовага сына, які быў з ім на несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша harodniaspring.org.

Па звестках, якія мае пракурор, на такіх мерапрыемствах брыдкасловяць і агучваюць лозунгі, што ставіць пад пагрозу бяспеку дзіцяці.

Ілля Петуноў абскардзіў папярэджанне ў абласную пракуратуру. Аднак намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат скаргу не задаволіў. Ілля Петуноў ў сваёй скарзе спасылаўся на частку 3 артыкула 67 Кодэкса аб шлюбе і сям’і, у якой прыводзяцца крытэрыі знаходжання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы (там прыведзеных Клышэвічам крытэрыяў няма). А намеснік пракурора вобласці ў адказе спаслаўся на ч.астку гэтага ж артыкула, дзе прыводзяцца агульныя патрабаванні да выхавання.

На гэтай падставе некалькі дзён таму Ілля Петуноў звярнуўся ў суд са скаргай на неправамерныя дзеянні пракурора раёна Андрэя Клышэвіча.

 

• Текст доступен на языке: Русский