Аварыя здарылася 30 лістапада ў Вілейцы. Момант наезду трапіў на камеру відэаназірання, паведамляе  МУС.

Устанавілі, што 54-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Форд» ехаў па вуліцы 17 верасня і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў 57-гадовую жанчыну.

У выніку ДТЗ жанчына атрымала шматлікія ўдары. Кіроўца падчас аварыі быў цвярозы. Прычыну таго, што адбылося назваць не змог.

У міліцыі таксама адзначылі, што ўчастак дарогі, на якім адбылася аварыя, асветлены, а пешаход быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

 

• Текст доступен на языке: Русский