Фота Настассі Уткінай.

Згодна з дзейнымі ў Беларусі Правіламі дарожнага руху, ад 1 снежня па 1 сакавіка кіроўцы павінны ездзіць па дарогах на зімовых шынах. Тым, хто не паспеў змяніць гуму да каляндарнай зімы, пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Адказнасць прадугледжаная часткай 5 артыкула 18.22 КаАП (іншыя парушэнні ПДР) і цягне папярэджанне або накладанне штрафу да пяці дзесятых базавай велічыні.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць звяртаць увагу не толькі на наяўнасць у аўтамабіляў зімовых шын, але і на іх стан. Калі на машыне ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за чатыры міліметры, адказнасць надыходзіць па частцы 3 артыкула 18.12 КаАП (кіраванне транспартным сродкам, мае няспраўнасцi) – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.

Мароз, кароткі светлавы дзень, снег, галалёд, вада, наліпанне снегу і слізкія сродкі, якія выкарыстоўваюцца дарожнымі і камунальнымі службамі, уплываюць на стан аўто вельмі негатыўна, падвяргаючы яго заўчаснай карозіі і выхаду з ладу сістэм і механізмаў. Усе негатыўныя наступствы неабходна прадухіліць.

Акрамя таго, варта паклапаціцца пра вадкасці, якія істотна адрозніваюцца ад тых, што мы выкарыстоўваем летам. Шматгадовая практыка кіроўцаў з досведам сведчыць аб тым, што правільная ацэнка дарожных умоў, умелае прымяненне прыёмаў кіравання, своечасовы кантроль тэхнічнага стану аўтамабіля і дакладнае выкананне патрабаванняў Правілаў дарожнага руху дазваляюць упэўнена адчуваць сябе на зімовай дарозе.

Нагадаем, што ад 28 лістапада па 4 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зімовы цюнінг для машын – правільны пратэктар шын!»