Тарыфы на прыгарадныя перавозкі пасажыраў выраслі на адну капейку. Адпаведнае рашэнне Мінаблвыканкама №1014 апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, на звычайных маршрутах тарыф за кіламетр складзе дзевяць капеек, на хуткасных – 1, на экспрэсных – 12, на дадатковых рэйсах – 11.
Таксама павышаюцца і тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі багажу і ручной паклажы – за кожны кіламетр за габаж трэба будзе заплаціць на 0,5-2 капейкі больш:
правоз багажу і (або) ручной паклажы на прыгарадных маршрутах складае за 1 кіламетр 1 капейку за кожнае маламернае месца, дзве капейкі – за сярэднемернае і чатыры – за буйнамернае месца.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
• Текст доступен на языке: Русский