Аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС шукае сведкаў і відавочцаў здарэння ў Маладзечне.
23 лістапада, каля 18:15, невядомы кіроўца на аўтамабілі неўсталяванай маркі, рухаючыся па вуліцы Касманаўтаў з боку Віленскай, наехаў на 29-гадовага пешахода-маладзечанца. Той ішоў па пешаходным пераходзе, злева направа.
У выніку здарэння – у пешахода цялесныя пашкоджанні.
Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Дудко, 1- 18 або па тэлефоне (8-0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо 102.