Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне нагадвае: 16 лістапада закончыўся тэрмін выплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку (арэнднай платы за зямлю) фізічнымі асобамі.

Добраахвотна не ўнесеныя ў бюджэт сумы падаткаў спаганяюцца ў прымусовым парадку з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. За няплату або няпоўную плату падаткаў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. У выпадку няплаты падаткаў неабходна пагасіць запазычанасць у самыя кароткія тэрміны.