Аварыя здарылася сёння, у 11.45, на скрыжаванні вуліц Калядная і Гарадоцкая, недалёка ад чыгуначнага пераезду, што побач з мясамбінатам у Маладзечне, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Дыяна Галуза.

64-гадовы кіроўца-маладзечанец на «Рэно Меган» рухаўся ад пад’езда вуліцы Чэхава да вуліцы Гарадоцкай. На скрыжаванні ён планаваў павярнуць налева, да чыгуначнага пераезду.

– Кіроўца выехаў на скрыжаванне. Паглядзеў, што справа машын няма. Злева ёсць, але далёка. Праехаў метры два, і нечакана справа з’явілася машына, марку якой кіроўца не запомніў. Ён спыніў машыну, каб прапусціць аўтамабіль справа. І ў гэты момант адбылося сутыкненне з машынай «ГАЗ-3309», які ехаў злева і ўжо нагнаў «Рэно Меган». «ГАЗам» кіраваў 39-гадовы віляйчук, – расказала Дыяна Галуза.

Кіроўцы не пацярпелі.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.