За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1 701 пацыент з COVID-19, выпісаныя — 1 тысяча 729 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Дагэтуль рэкорд быў у мінулую суботу — 1 691, учора — 1 689.
Агулам, ад пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя — 141 609 чалавек са станоўчым тэстам. Ачунялі 118 924 пацыенты.
За ўвесь час памёр 1 181 чалавек.
• Текст доступен на языке: Русский