Фота youtube.com

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне інфармуе пра паслугі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» у рамках указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 года №338 «Аб падатковым кансультаванні».

Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (далей – прадпрыемства), заснавальнікам якога з’яўляецца Міністэрства па падатках і зборах, кансультуе па падатках у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2017 года №338 «Аб падатковым кансультаванні».

Можна атрымаць кансультацыі па пытаннях падаткаабкладання, паслугі па запаўненні падатковых дэкларацый (разлікаў), паслугі па стварэнні электронных рахункаў-фактур для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб і іншыя. З падрабязнай інфармацыяй па аказанні паслуг можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце www.infocenter. by альбо звярнуцца асабіста па адрасах:

– Мінск, праспект Машэрава, 7, кабінет 122 (будынак інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Цэнтральным раёне Мінска) тэлефоны: (8 017) 269-18-65, 269-18-64;

– Мінск, вуліца Сівых, 12, кабінет 104 (будынак інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне Мінска) тэлефон: (8 017) 375-62-62;

– Мінск, вуліца Фролікава, 9, кабінет 104 (будынак інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Партызанскім раёне Мінска), тэлефон: (8 017) 392-02-56.

Таксама прадпрыемства аказвае паслугі па аддаленым доступе да відэакурса «Анлайн школа «Аб падатках і не толькі для ІП простымі словамі» (далей – відэакурс). Відэакурс складаецца з дзевяці ўрокаў, згодна з зацверджанай праграмай. Гэтыя ан-лайн заняткі могуць быць карысныя як індывідуальным прадпрымальнікам, так і фізічным асобам, якія жадаюць зарэгістравацца ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У ходзе ўрокаў разглядаюцца ўсе сістэмы падаткаабкладання, якія маюць права прымяняць індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама пытанні прыёму наяўных, неабходнасці афармлення першасных уліковых дакументаў, афармлення адносін з наёмнымі работнікамі і іншае.

На практычных прыкладах слухачы змогуць асвоіць парадак вядзення ўліку пры кожнай сістэме падаткаабкладання, запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) і іншай справаздачнасці, якая падаецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама іншых дакументаў, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.

У канцы кожнага ўрока слухачу даступныя тэсты для самакантролю. Гэта дзесяць пы- танняў па тэме кожнага ўрока для замацавання пройдзенага матэрыялу. З падрабязнай інфармацыяй па прапанове доступу да відэакурса можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце www. info-center.by, а таксама па тэлефонах: (8 017) 2691864, 2691865.

Дадаткова паведамляем, што інфармацыю аб падпісцы на часопісы праз рэдакцыю РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» можна атрымаць па тэлефонах: (8 017) 269-19-10; 269-18-53, кошт для аплаты – на сайце https: // info-center.by/.

Кошт падпіскі на 1-е паўгоддзе 2021:

– часопіс «Падаткі Беларусі»: друкаваная версія – 224,64 рублёў; электронная версія – 123,84 рублёў;

– часопіс «Кансультант прадпрымальніка»: друкаваная версія – 45 рублёў, электронная версія – 22,32 рублі.