Днямі 62-гадовы маладзечанец звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Мужчына паведаміў, што з яго банкаўскай карты бескантактавым
спосабам знятыя грошы.

Па словах заяўніка, ён забыўся картку ў інфакіёску банка і не заблакаваў
яе. У міліцыю ўладальнік звярнуўся праз два дні, калі атрымаў на рукі выпіску і ўбачыў, што з яго карткі шмат разоў расплочваліся за набытыя тавары ў розных
крамах горада.

– У агульнай складанасці зламыснік патраціў з карткі пацярпелага 127 рублёў, – расказала афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Паводле аператыўных даных, меркаваны выкрадальнік грошай з
банкаўскай карты «засвяціўся» на камеры відэаназірання ў адной з
крам.

Міліцыя просіць грамадзян, якія пазналі чалавека на фота і відэа, паведаміць па тэлефонах  (8 0176) 77-16-56, (8 029) 879-79-51 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

Фота забяспечанае Юліяй Крук.