Скрын з відэа.

У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася 29-гадовая маладзечанка. Дзяўчына распавяла, што з яе раней згубленай банкаўскай карты нехта скраў грошы.

Тое, што грошай не хапае, жанчына заўважыла, калі вырашыла аплаціць камунальныя.

Аказалася, што за некалькі гадзін да таго заяўніца перадала сваю банкаўскую карту сяброўцы з просьбай купіць корм для жывёлы,
аднак тая яе згубіла. З рахунку пацярпелай было спісана каля сямі рублёў.
Да высвятлення абставінаў падключыліся супрацоўнікі групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці. Праваахоўнікі вылічылі меркаванага парушальніка. Мужчына трапіў на камеры відэаназірання ў супермаркетах, дзе спрабаваў разлічыцца чужой бескантактавай картай.

– Прадаўцы ў краме, відаць, не звярнулі ўвагі на жаночае імя на карце, – заўважыла афіцыйны праўдстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Устанавілі, што 22 верасня, каля 20.50 хвілін невядомы грамадзянін купіў бутэльку гарэлкі ў краме на Вялікім Гасцінцы 143. Спрабаваў мужчына расплаціцца знойдзенай картай і ў іншых супермаркетах, але з грошай на карце не аказалася.

Цяпер па факце праводзяць праверку. Праваахоўнікі ўстанаўліваюь асобу падазраванага. Калі Вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра грамадзяніна на відэа, просім паведаміць па тэлефонах (8 029) 879 79 51, (8 0176) 74 68 42, 102.

Міліцыя нагадвае, што ў выпадку, калі Вы знайшлі чужую банкаўскую карту, паведаміце пра гэта ў міліцыю.

• Текст доступен на языке: Русский