Скрадзены ровар. фота УУС Мінаблвыканкама.

На днях у Валожынскі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Малое Запур’е Валожынскага раёна з просьбай знайсці скрадзены ровар.

Жанчына патлумачыла, што ровар быў на тэрыторыі малочна-таварнай фермы, дзе яна працуе. Калі яна выйшла з працы, каб паехаць дадому, то ровара на месцы не аказалася.

Пры выездзе на месца здарэння следча-аператыўная група знайшла скрадзены «Стэлс» і вярнула гаспадыні. У крадзяжы падазраюць 54-гадовага ўраджэнца  Казахстана, які не працуе і не мае пэўнага месца жыхарства, раней судзімы. На пытанне: «З якой мэтай?», мужчына патлумачыў, што ровар хацеў прадаць і за атрыманыя грошы купіць прадукты і спіртное, аднак не паспеў.

Валожынскія следчыя ўзбудзілі крымінальнвю справу па частцы 1 артыкула 205 КК Рэспублікі Беларусь.