У Эканамічным судзе Мінска разгледзелі справу па іску Мінінфарма супраць TUT.BY.
Міністэрства лічыць, што «няпэўная інфармацыя» ў матэрыялах, за якія вынесеныя папярэджанні, наносіць шкоду дзяржаўным інтарэсам. TUT.BY паказваў, што пазбаўленне статусу СМІ абмяжоўвае права грамадзян на доступ да дакладнай інфармацыі.
Суддзя пастанавіў пазбавіць TUT.BY статусу СМІ.
Нагадаем, ад 7 жніўня TUT.BY атрымаў чатыры папярэджанні па сваіх матэрыялах.
Пазбаўленне выдання статусу СМІ магчымае пасля двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу аднаго года.
• Текст доступен на языке: Русский