Фота .pinterest.com.

Заўтра абяцаюць адлігу. У пятніцу чакаецца мокры снег і дождж, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Уначы ад мінус 4 да +1, днём – ад мінус 1 да +4, піша БелТА.

У суботу без істотных ападкаў. Цягам сутак ад нуля да +5, ва ўсходніх раёнах-1-3 марозу, днём па захадзе — +6-8.

У нядзелю, 6 снежня, таксама без ападкаў. Ноччу ад мінус 7 па ўсходзе, да +5 па захадзе. Днём ад мінус 4 да +3, у паўднёва-заходніх раёнах-4-6 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца. Уначы чакаецца 1-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях – да мінус 10. Днём будзе 1-6 градусаў марозу. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у сярэдзіне тыдня захаваецца зімовы характар надвор’я.