Фото kp.ru.

Насельніцтва Літвы павінна зрабіць запас прадуктаў на выпадак аварыі на БелАЭС, што знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Вільні. Пра гэта ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT заявіў прадстаўнік МУС Балтыйскай Рэспублікі Міндаўгас Баярунас, піша ТАСС.

«Рэкамендуем насельніцтву стварыць запас прадуктаў першай неабходнасці на трое сутак», – сказаў ён.

У гэты рэзерв ведамства раіць уключыць кансервы, крупы, алей, цукар, ваду.

«Функцыі адказных інстанцый выразна распісаныя, але пройдзе нейкі час, пакуль яны прыйдуць на дапамогу людзям, таму ўсе павінны быць напагатове», — адзначыў Баярунас.