Аварыя здарылся 3 снежня, каля 16.20, на скрыжаванні Паўночная-Ларына, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Дыяна Галуза.

– 46-гадовая маладзечанка на «Рэно Логан» ехала па вуліцы Ларына з хуткасцю прыкладна 50 кіламетраў у гадзіну. Пад’язджаючы да скрыжавання з вуліцай Паўночнай, убачыла, што па другаснай дарозе справа едзе аўтамабіль. Ён не спыняўся і не скідаў хуткасць, – тлумачыць інспектар па адміністрацыйнай практыцы.

Па словах Дыяны Галуза, кіроўца «Рэно Логан», пазбягаючы сутыкнення, вымушаная была экстрана затармазіць і ўзяць улева. Аднак сутыкненне здарылася.

Другім ўдзельнікам ДТЗ быў 48-гадовы кіроўца таксі-маладзечанец, таксама на «Рэно Логан». Ён патлумачыў, што адцягнуў сваю увагу на навігатар і пры пад’ездзе да скрыжавання глядзеў толькі направа.

Здымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский