Фота blogs.scientificamerican.com.

Пра гэта peramoga.by расказала галоўны дзяржаўны санітарны доктар Вілейскага раёна Наталля Жаўняровіч:

– Сітуацыя ў рэгіёне зараз складаная, але не крытычная. Павялічваецца колькасць захворванняў на вострыя вірусныя інфекцыі, частка якіх прыпадае на каронавірусную інфекцыю. І ва ўзнікненні рэспіраторных захворванняў вялікае значэнне мае вірусная нагрузка – час кантакту з чалавекам, у якога вірусная інфекцыя. Адна з мер, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання інфекцыі – самаізаляцыя хворых на COVID-19 і іх кантактаў першага ўзроўню. Па загадзе Міністэрства аховы здароўя да апошняй катэгорыі адносяцца тыя, хто больш за 15 хвілін без маскі або рэспіратара кантактаваў з хворым на адлегласці менш за адзін метр.

Сёння на самаізаляцыі знаходзяцца каля дзвюх тысяч жыхароў Вілейскага раёна. Гэта, у першую чаргу, кантакты першага ўзроўню, тыя хворыя, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні, і асобы, якія прыбылі з тых краін, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19.

Кожны тыдзень павялічваецца колькасць ачунялых пасля перанесенай каронавіруснай інфекцыі. Так, на 3 снежня іх налічвалася 1027 чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский