У суд Вілейскага раёна накіравалі крымінальную справу ў адносінах да жыхара Вілейкі. Яго падазраюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса – публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
– Падчас расследавання крымінальнай справы ўстанавілі, што віляйчук ў верасні са свайго мабільнага тэлефона ў чаце адной з груп «Telegram» апублікаваў тэкст каментара, у якім заўважылі абразу ў непрыстойнай грубай форме ў адрас супрацоўніка Вілейскага РАУС, – расказаў намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.
Падчас расследавання крымінальнай справы фігурант сваю віну прызнаў. Згодна з артыкулам, мужчыну пагражае да трох гадоў абмежавання волі.
• Текст доступен на языке: Русский