Фота Настассі УТКІНАЙ.

24 лістапада ва ўпраўленне па Мінскай вобласці ГУУБ МУС паступілі заявы двух міліцыянераў Маладзечанскага РАУС, што ў тэлерам-групах «Чат групы карнікі» і «Маладзечна для жыцця Chat» адзін з удзельнікаў чата апублікаваў у дачыненні да іх абразлівыя каментары ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Устанавілі, што абразы пісаў 39-гадовы маладзечанец, які працуе майстрам у мясцовай будаўнічай арганізацыі. Мужчыну затрымалі па падазрэнні ў злачынстве. 3 снежня Маладзечанскі РАСК ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 369 КК – публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.